Шасці літоўскім дэпутатам не далі беларускія візы

Шасці літоўскім дэпутатам не далі беларускія візы

Шэсць літоўскіх дэпутатаў парламента не змаглі атрымаць беларускія візы. Яны збіраліся ў панядзелак прыняць удзел у мерапрыемстве беларускай апазіцыі ў Мінску, піша ru.delfi.lt.

Літоўскіх парламентароў запрасіў прыняць удзел у дыскусіі "Рэгіянальная бяспека: выклікі і перспектывы" старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Па словах Лаўрынаса Кашчунаса, візу не атрымаў ніводзін з чальцоў літоўскай дэлегацыі. Акрамя яго, у Мінск планавалі прыехаць Раса Юкнявічэне, Аўдронюс Ажубаліс, Гінтарас Сцяпанавічус, Эгідыюс Варэйкіс і Рымантэ Шалашавічутэ

Па словах Кашчунаса, на мерапрыемстве планавалася абмяркоўваць рэгіянальную бяспеку. Цяпер прадстаўнікі Літвы, верагодна прымуць удзел у дыскусіі праз Skype. 

"Мэседж, які мы хацелі адвезці, відавочны: мы хочам, каб у нас быў незалежны, самастойны сусед, і мы спадзяемся, што пасля ваенных вучэнняў гэтая самастойнасць яшчэ застанецца, асабліва ў ваеннай сферы", — заявіў Кашчунас. Асаблівая ўвага мусіла надавацца беларуска-расійскім вайсковым вучэнням "Захад-2017". якія пройдуць 14-20 верасня. 

"Мы хацелі незалежнай Беларусі, але, аказваецца, той дыялог, які вядзецца, ён хутчэй селектыўны з боку Аляксандра Лукашэнкі. Спалохаўся шасці парламентароў", — здзівіўся літоўскі палітык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі