Шапіра: Беларускае малако можа патрапіць на рынак ЕС ужо вясной

Беларусь можа пачаць пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі на рынак Еўрасаюза на працягу бліжэйшых шасці месяцаў. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра.  "Для таго, каб пашырыць доступ на рынак ЕС, мы працуем сёння па некалькіх кірунках, адным з якіх з'яўляецца тэхналагічны", — адзначыў ён. Сямён Шапіра перакананы, што ў гэтай справе недастаткова тэхналагічных мерапрыемстваў, патрэбныя і "нейкія палітычныя крокі".

Праз два тыдні ў Рызе мусіць адбыцца сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі Беларусі, Эстоніі, Латвіі і Літвы. Міністры балтыйскіх краін паабяцалі аказаць садзейнічанне Беларусі ў вырашэнні праблемаў прасоўвання на рынак ЕС, піша БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі