“Шахцёр” саступіў “Віцебску” і апынуўся ўнізе турнірнай табліцы

“Шахцёр” саступіў “Віцебску” і апынуўся ўнізе турнірнай табліцы

Салігорскі “Шахцёр” нечакана прайграў “Віцебску” ў другім туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Матч прайшоў у суботу, 7 красавіка ў Віцебску на штучным полі ЦСК. Гарнякі адзначыліся хуткім голам — ужо на 6-й хвіліне гульні мяч забіў абаронца гасцей Ігар Кузьмянок.

Гаспадары даволі доўга не маглі зраўняць лік і зрабілі гэта толькі на 67-й хвіліне — адзначыўся Алег Карамушка. А пераможны гол забіў Рафаэль Ледэсма на трэцяй дадатковай хвіліне прыканцы матча. Лік стаў 2:1 на карысць "Віцебска".

Раней у рамках 2 тура прайшлі іншыя матчы з такімі вынікамі: “Слуцк” — “Нёман” — 1:1, “Дынама” (Брэст) — “Прамень” — 2:1, “Дняпро” — “Гомель” — 1:0, “Тарпеда-БелАЗ” — “Смалявічы” — 1:0, “Мінск” — БАТЭ — 0:2, “Тарпеда” — “Гарадзея”.

Завяршае гэты тур матч “Дынама” (Мінск) — “Іслач”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі