"Шахцёр" рэабілітаваўся ў матчы з "Мінскам"

Першы гол у браму гасцей забілі на 26-й хвіліне матчу і даволі працяглы час у “Мінска” яшчэ былі шансы. Але ў апошняй траціне “Шахцёр” разышоўся і аформіў каскад з трох галоў на 66-й, 72-й і 74-й хвілінах. Гараджане змаглі забіць мяч гаспадарам толькі на 79-й хвіліне, але зраўняць лік і пагатоў перамагчы было ўжо нерэальна.



Нагадаем, што ў мінулым туры “Шахцёр” у гасцявым матчы з БАТЭ атрымаў гучную паразу — гульня скончылася з лікам 4:0 на карысць барысаўчан.



У суботу таксама прайшлі матчы паміж чатырма аўтсайдэрамі сёлетняга першынства. “Славія” згуляла ў нічыю з брэсцкім “Дынама”  — 1:1, а “Нафтан” перамог “Дняпро” — 2:1.



18 жніўня пройдуць астатнія тры матчы: “Гомель” прыме БАТЭ, “Тарпеда-БелАЗ” згуляе з “Нёманам”, а мінскае “Дынама” — з “Белшынай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі