Вы тут

Севярынец: наша нацыянальная ідэя — гэта Хрыстос, які гаворыць па-беларуску

Павел Севярынец / Марыя Вайтовіч

28 траўня госць Еўрарадыё — пісьменнік, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец.

Сёння менавіта царква больш і эфектыўней за ўсіх астатніх беларусізуе народ Беларусі. А дзякуючы такой беларусізацыі мы, выкарыстоўваючы хрысціянскія каштоўнасці, зможам пабудаваць сапраўды незалежную і дэмакратычную краіну, перакананы Павел Севярынец.

Пра тое, як нам, абапіраючыся на царкву, пабудаваць дэмакратычные грамадства і не скаціцца ў царкоўнае цемрашальства, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Паўлам Севярынцам.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

_На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і Грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.