Сем беларусаў не змаглі выехаць з маскоўскага Унукава ў іншы аэрапорт

Сем беларусаў не змаглі выехаць з маскоўскага Унукава ў іншы аэрапорт

Сем беларусаў не змаглі скарыстацца транзітам праз тэрыторыю Расіі і захрасля ў маскоўскім аэрапорце Унукава. Дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА называе прычынай няўзгодненасць дзеянняў расійскіх ведамстваў.

Сямёра беларусаў прыбылі ва Унукава з Дамініканы. набылі квіткі на рэйс авіякампаніі "Белавія" з Дамадзедава ў Мінск на вечар 24 сакавіка. Памежнікі аформілі неабходныя дакументы для пропуску беларускіх грамадзян, у аэрапорт прыбыла паліцэйскае суправаджэнне, каб давезці беларусаў у Дамадзедава. Аднак складзены акт адмовілася падпісваць прадстаўніца Расспажыўнагляду. Яна заявіла, што не можа падпісваць дакумент, які не адпавядае формам, усталяваным яе ведамствам. 

Намаганні супрацоўнікаў беларускай амбасады плёну не далі. 

У выніку беларусы засталіся ў транзітнай зоне Унукава. Па звестках крыінцы БЕЛТА, сёння ва Унукава прыбудзе яшчэ адна група беларусаў, якае апынецца ў такой самай сітуацыі.

Прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Расіі Алег Мазура заявіў, што дыпламаты шчыльна займаюцца гэтым пытаннем.

Нагадаем, што 18 сакавіка Расія зачыніла свае межы для ўсіх замежнікаў у сувязі з распаўсюдам каранавіруса. Турыстам дазволілі транзіт праз Маскву ў межах аднаго аэрапорта — Дамадзедава або Шарамеццева з умовай, што яны не будуць пакідаць транзітную зону. Аднак большасць авіярэйсаў з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну прыбываюць у маскоўскі аэрапорт Унукава, адкуль цяпер рэйсаў у Беларусь няма. Таму пазней расійскі ўрад дазволіў грамадзянам СНД транзіт праз іншыя аэрапорты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі