СБ пачала друкаваць нарыс пра УПА ў Беларусі і крывавага сотніка Яраша

Яна здзейсненая на падставе даследаванняў беларускага гісторыка, былога супрацоўніка Цэнтральнага архіву КДБ Ігара Валахановіча. Рэдакцыя газеты "СБ. Беларусь сегодня" адзначае, што падзеі ва Украіне даюць "разуменне таго, да чаго прыводзіць фальсіфікацыя гісторыя і лакіроўка такіх персон, як Шухевіч, Бандэра, Мельнік". Падкрэсліваецца, што ўкраінскія нацыяналісты пралілі падчас вайны і ў першыя паваенныя гады "нямала крыві" і ў Беларусі, і пра гэта павінна ведаць беларуская моладзь.



Газета згадвае "сотніка Яраша", ахоўніка лагера савецкіх ваеннапалонных у Беларусі, які асабіста забіў дзясяткі людзей. Відавочна, што прысутнічае намёк на цяперашняга кандыдата ў прэзідэнты Украіны, кіраўніка партыі "Правы сектар" Дзмітрыя Яраша, які лічыць сябе паслядоўнікам Бандэры.



Нагадаем, 23 сакавіка пра прысутнасць бандэраўцаў на беларускай тэрыторыі падчас вайны выказаўся Аляксандр Лукашэнка:



"Аказваецца, былі створаныя гэтыя ячэйкі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў у 1929 годзе. Да канца вайны баевікоў гэтай арганізацыі ў нас дзейнічала да 15 тысяч. Гэта ўжо сапраўднае войска і не адно".



"СБ. Беларусь сегодня" піша не толькі пра дзейнасць АУН і УПА ў БССР, але і прыгадвае іх кантакты з беларускімі нацыяналістамі.



На здымку зварот ўкраінскіх паўстанцаў да беларусаў. Фота — avr.org.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі