Сайт MOST і яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі
![Сайт MOST і яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/most-1605.jpg.webp?itok=nEJOJsq1)
28 красавіка суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў "экстрэмісцкай прадукцыяй" сайт MOST, яго суполкі ў сацсетках "Вконтакте" і Фэйсбуку, а таксама канал у Telegram.
Гэты сайт робяць беларускія журналісты, якія праз палітычную сітуацыю былі вымушаныя эміграваць у польскі Беласток. Яны пішуць пра падзеі, якія адбываюцца на скрыжаванні Беларусі і Польшчы. Праекту ўсяго чатыры месяцы.
Галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч у каментары прэс-службе БАЖ назваў рашэнне чаканым: "Сёння прадукцыя большасці па-сапраўднаму прафесійных беларускіх СМІ прызнана экстрэмісцкай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.