Саша Варламаў: “Не думаю, што мода — тое месца, дзе мяне зараз чакаюць”

Еўрарадыё: Што вы найперш зробіце на волі?

Саша Варламаў: Хачу зайсці ў царкву, пасля — памыцца. Я веруючы даўно. У 1990-м я хацеў сысці ў манастыр, але мяне адвялі ад гэтага. Зараз я б хацеў спыніцца на тым, што я вольны, што мне трэба прывесці ў парадак сваё здароўе. Спадзяюся, што Бог дасць мне нейкую справу, якой я змагу займацца. Не думаю, што мода — гэта тое месца, дзе мяне зараз чакаюць. Усё ўсталявалася, хвалі прайшлі. Людзі ж нешта носяць, не ходзяць голыя.

Еўрарадыё: Вы бачылі людзей, якія прыходзілі да вас на працэс. Напрыканцы іх было зусім мала. Не адчувалі здрады?

Саша Варламаў: Тыя людзі, якія зрабілі нешта кепскае, добра пра гэта ведаюць. Што ім казаць — яны што, не разумеюць, што яны зрабілі? Яны маленькія дзеці? Ёсць панятак — “кара боская”. І хто сыграў гэтую ролю, ён ведае пра гэта.

Еўрарадыё: А вы задаволеныя гэтым прысудам?

Саша Варламаў: Я спадзяваўся на поўнае апраўданне. Але… Мяне вызвалілі. Гэта галоўнае. Я не адмаўляюся ад свайго апошняга слова і па-ранейшаму не лічу сябе вінаватым. Я ганаруся той справай, якую я рабіў. Гасподзь паслаў гэтае выпрабаванне і даў моцы гэта вытрываць. Мне трэба стаць на ногі, фізічна памацнець, навучыцца быць вольным. Не хацелася б казаць пра некаторыя моманты, якія могуць няправільна зразумець, якія могуць вярнуць мяне назад. Я хачу спыніцца на тым, што я на волі. А гэтым усім… Мяне проста паставілі на месца.

Саша Варламаў прысуджаны да пяці гадоў абмежавання волі з канфіскацыяй маёмасці без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу. Акрамя таго, Варламаў пазбаўлены права займацца кіраўнічай дзейнасцю на працягу двух гадоў, на яго таксама накладзены грашовыя кампенсацыі.

За кратамі мадэльер знаходзіўся больш за два гады — ад траўня 2011-га. Суд над ім працягваўся ад лютага 2013 года.

Варламаў на свабодзе (фотарэпартаж)

Фота - Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі