Сапраўдная восень прыйдзе ў Беларусь праз тыдзень

Сапраўдная восень прыйдзе ў Беларусь праз тыдзень

Умовы надвор’я ў Беларусі фарміруюцца пад уплывам антыцыклонаў, якія ідуць з Заходняй Еўропы. Зараз у краіне “бабіна лета”, і такое надвор’е захаваецца на наступным тыдні. Сіноптыкі адзначаюць, што тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні ў некаторых раёнах павысіцца да + 20 градусаў.

У Белгідрамеце Еўрарадыё патлумачылі прычыны цёплага надвор’я ў верасні і кастрычніку.

“Нельга сказаць, што адзначаліся нейкія выбітныя ваганні тэмператур гэтай восенню. Быў перыяд вельмі працяглага лета, калі кліматычнае лета скончылася на 1,5–2 дэкады пазней, чым звычайна. Тлумачыцца гэта сінаптычнымі працэсамі, калі на тэрыторыю Беларусі летам і ў верасні паступалі пераважна цёплыя паветраныя масы з поўдня і паўднёвага захаду Еўропы, якія і ўтрымлівалі павышаную тэмпературу”, — паведамілі ў Белгідрамеце.

Але ўжо праз тыдзень надвор’е зменіцца: у асобных раёнах краіны пачнуцца дажджы, і тэмпература паветра знізіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі