Незалежныя эксперты робяць змрочныя прагнозы наконт будучыні Беларусі. Маўляў, і эканоміка пад санкцыямі абваліцца, і незалежнасць беларускі рэжым паступова, але няўмольнае здае Крамлю, і саўдзел беларускага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны нічым добрым для нас не скончыцца. Лукашэнка ж робіць выгляд, што нічога страшнага не адбываецца: гуляе ў хакей, песціць свайго шпіца, раздае загады наконт пасяўной і патрабуе не спыняць рэпрэсіі.
Што засталося ад знешняй палітыкі Беларусі і ці дапамогуць яе ўратаваць “лісты шчасця” Макея? Як на сітуацыю ў нашай краіне ўплывае вайна ва Украіне? Ці застаецца актуальным для Беларусі пытанне транзіту ўлады? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дацэнт, кандыдат гістарычных навук, незалежны эксперт Роза Турарбекава.