"Санкцыі не дзейнічаюць", але ключавое слова на нарадзе — "эканомія"

Відавочна, што грошай ва ўладаў не хапае / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Відавочна, што грошай ва ўладаў не хапае / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Улады Беларусі няспынна паўтараюць, што "санкцыі не дзейнічаюць" і эканоміка добра працуе. Аднак нарада 16 сакавіка ў Аляксандра Лукашэнкі была прысвечана "эканоміі бюджэтных сродкаў" ("і не толькі бюджэтных"). Ён сказаў прысутным, што бюджэтныя сродкі "трэба накіроўваць туды, куды трэба". Відавочна, што грошай не хапае.

На нарадзе прысутнічалі кіраўнік спраў Юрый Назараў, кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергіенка, старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык, кіраўнік Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын і міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

Таксама ў чацвер Лукашэнка сустрэўся са сваім "спецпасланнікам" Віктарам Шэйманам. Гаворка зноў жа ішла пра грошы, а дакладней — пра праекты Беларусі ў Афрыцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі