Самы час перагледзець серыял: якім будзе надвор'е ў нядзелю

Як правесці гэтыя выходныя / pixabay
Як правесці гэтыя выходныя / pixabay

Галалёдзіца і мокры снег чакаюць беларусаў у гэтую нядзелю, кажуць сіноптыкі. На надвор'е ў Беларусі паўплываюць атмасферныя франты і паветраныя масы, што ссоўваюцца з Чорнага мора.

"Месцамі па рэспубліцы чакаецца туман, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Днём па ўсходзе краіны ў асобных раёнах моцны мокры снег", — расказалі ў Гідраметцэнтры.

На большай частцы тэрыторыі Беларусі будзе хмарна. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-7°С, максімальная днём -4..+2°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі