Вядомую карціну Шагала могуць прадаць на аўкцыёне (вы дакладна яе пазнаеце)
![Марк Шагал](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/ysvsn1o3uh4y6ho6r12g6psqtgqq8woy.jpg.webp?itok=_zN0XAms)
Марк Шагал / Creative commons
Карціну Марка Шагала "Над горадам" хочуць прадаць на аўкцыёне Sotheby's. Мяркуецца, што твор майстра пойдзе з малатка за 12-18 млн долараў.
На гэтай карціне мастак адлюстраваў сябе ў палёце над горадам са сваёй каханай і будучай жонкай Бэлай. Шагал напісаў дзве карціны з адным сюжэтам: выстаўленая на аўкцыён праца — пазнейшая версія шэдэўра. Яе Шагал стварыў у 1924 годзе. Арыгінал жа захоўваецца ў Траццякоўцы, заўважае Tochka.by.
Тая карціна, што будзе выстаўленая на аўкцыён, цяпер знаходзіцца ў прыватнай калекцыі ў Японіі. Аўкцыён пройдзе 13 лістапада. У той жа дзень на таргі будуць выстаўленыя творы яшчэ некалькіх культавых майстроў: Пабла Пікаса, Клода Манэ, Бальцюса і Філіпа Гюстона.
Дарэчы, калі вы жывяце ў Мінску, у вас ёсць магчымасць убачыць некалькі арыгіналаў Марка Шагала. Шэсць работ майстра знаходзяцца ў калекцыі "Белгазпрамбанка", сярод іх — палотны, што выстаўляюцца ў галерэі "Арт-Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.