Вы тут

СААЗ спыніла выпрабаванні трох прэпаратаў для лячэння COVID-19

Гідраксіхларахін / euronews.com

Сусветная арганізацыя аховы здароўя спыняе выпрабаванні гідраксіхларахіна, а таксама камбінацыі прэпаратаў лапінавір і рітанавір для лячэння пацыентаў з COVID-19.

Вынікі даследавання паказалі, што выкарыстанне гэтых прэпаратаў толькі нязначна зніжае або зусім не зніжае смяротнасць сярод шпіталізаваных пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Доказаў таго, што гэтыя лекі павышаюць рызыку смяротнасці  — няма.

Пры гэтым СААЗ падкрэслівае, што рашэнне спыніць выпрабаванні не азначае, што эфектыўнасць прэпаратаў перастануць вывучаць. У паведамленні арганізацыі гаворыцца пра даследаванні гэтых лекаў як сродкаў прафілактыкі ці рэабілітацыі пасля перанесенага COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.