Са спявачкай Гомез будуць судзіцца з-за адмены канцэрту ў Мінску

Пра гэта паведамляе “Комсомольская правда в Украине”. Нагадаем, што арганізатары канцэртаў Селены Гомез афіцыйна заявілі пра адмену выступаў спявачкі ў Беларусі, Расіі ды Украіне. Прычынай гэтага сталі складанасці з атрыманнем расійскіх віз.



Візы для правядзення канцэртаў у Беларусі і Украіне былі атрыманыя артысткай і яе калектывам у тэрмін. Уся астатняя падрыхтоўчая праца была таксама праведзеная. Гэта значыць, што правядзенню гэтых выступаў нічога не замінала, але менэджмент артысткі настаяў на адмене канцэртаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі