Румас незадаволены тым, што для ІІ Еўрагульняў не могуць знайсці спонсараў

Румас незадаволены тым, што для ІІ Еўрагульняў не могуць знайсці спонсараў

Для ІІ Еўрапейскіх гульняў не могуць знайсці міжнародных спонсараў. Пра гэта прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас паведаміў на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам. Яна адбылася ў Італіі, дзе беларускі чыноўнік быў з працоўным візітам, паведамляе прэс-служба ўрада

Качыянчыч выказаў задавальненне тым, як ідзе падрыхтоўка да II Еўрагульняў. Аднак Румас звярнуў увагу на тое, што міжнародных спонсараў да падрыхтоўкі турніру знайсці не ўдаецца. "Паводле кантракта былі абавязанні (Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў) прыцягнуць буйных міжнародных спонсараў, але на сёння вынікамі гэтай працы мы не можам быць задаволеныя", — канстатаваў кіраўнік урада.

На сустрэчы абмяркоўвалася магчымае выйсце з сітуацыі. Беларускі бок пагадзіўся ўзяць на сябе больш працы па прыцягненні спонсараў з такіх сектараў, як нафтаперапрацоўка, банкаўская справа, напоі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі