"Рухаўцы" на судзе не прызнаюць сваю віну
![Суд над удзельнікамі "Рабочага руху" / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ruch-1011-1.jpg.webp?itok=wtbthN2_)
Суд над удзельнікамі "Рабочага руху" / sb.by
На працэсе ў Гомельскім абласным судзе ўдзельнікі "Рабочага руху" адмовіліся прызнаць сваю віну, піша "СБ. Беларусь сегодня". Часткова віну прызнаў толькі Андрэй Пагерыла — па артыкуле пра паклёп.
У справе "рухаўцаў" — 38 тамоў, у тым ліку сакрэтны, які будуць разглядаць асобна.
Спярша на судзе будуць разглядаць пісьмовыя доказы і відэа. Да допыту пацярпелых і сведкаў пяройдуць пазней.
Як распавядала Еўрарадыё, пад суд трапілі дзесяць удзельнікаў "Рабочага руху" — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўко, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль.
Іх вінавацяць па шэрагу артыкулаў, у тым ліку стварэнне экстрэмісцкага фармавання, паклёп, здрада дзяржаве. Максімальнае пакаранне, якое ім пагжалае — 15 гадоў зняволення.
"Рухаўцаў" судзяць за тое, што яны перадавалі інфармацыю, як беларускія прадпрыемствы плануюць абыходзіць заходнія эканамічныя санкцыі.
!["Рухаўцы" на судзе не прызнаюць сваю віну](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ruch-1011-2.jpg.webp?itok=pGSLytG_)
!["Рухаўцы" на судзе не прызнаюць сваю віну](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ruch-1011-3.jpg.webp?itok=XDNNE8W5)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.