У Гомелі пачаўся суд па справе "Рабочага руху"

Галоўная старонка сайта "Рабочага руху"
Галоўная старонка сайта "Рабочага руху"

У Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над актывістамі арганізацыі "Рабочы рух", якая ў Беларусі прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем", перадае БЕЛТА.

Расследаваннем справы займаўся КДБ. Сёлета ў жніўні яе перадалі ў пракуратуру.

Судзяць дзесяць актывістаў "Рабочага руху" — работнікаў буйных беларускіх прадпрыемстваў. Гэта Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўко, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль. Гэта супрацоўнікі Беларускай чыгункі, "Гродна Азот", "Нафтана", "Атланта", Беларускага металургічнага завода.

Сярод абвінавачанняў — здрада дзяржаве, паклёп, стварэнне экстрэмісцкага фармавання.

Удзельнікаў "Рабочага руху" вінавацяць таксама ў тым, што яны перадавалі звесткі, як беларускія прадпрыемствы спрабуюць абысці заходнія эканамічныя санкцыі: "Падчас папярэдняга следства выяўлена, што яны, акрамя злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, далучыліся да супрацьпраўнай дзейнасці па зборы і наступнай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам, сярод якіх спецслужбы ЗША і Літвы, службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання Беларусі. Перададзеная інфармацыя непасрэдна тычылася прадпрымаемых імі спосабаў абыходу санкцый, а таксама варыянтаў процідзеяння такім спосабам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі