Рух "За Свабоду" прапануе памяняць канцэпцыю нацыянальнай бяспекі

Па словах прадстаўнікоў руху "За Свабоду", да такой ідэі іх падштурхнулі апошнія падзеі ва Украіне. У каментары Еўрарадыё кіраўнік арганізацыі Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што цяперашняя канцэпцыя нацыянальнай бяспекі дасталася ў спадчыну ад Савецкага Саюза. Небяспека ў ёй бачыцца толькі з Захаду.



Мілінкевіч: "Безумоўна, гэта цяжка ва ўмовах эканамічнай залежнасці Беларусі ад Расіі. Але канцэпцыя нацыянальнай абароны павінна быць па-над настроямі грамадства, таму што грамадства можа не адразу гэта разумець, а эліта — павінна. І па-над эканамічнай залежнасцю. Таму мы лічым, што ў гэтай канцэпцыі павінна быць прадугледжана небяспека таксама з Усходу".



Па словах Мілінкевіча, беларусізацыя войска не запатрабуе вялікіх дадатковых намаганняў, бо ёсць нават беларускія вайсковыя слоўнікі, выдадзеныя ў 90-х гадах. На яго думку, вайскоўцаў трэба выхоўваць на імёнах беларускіх палкаводцаў і герояў.



Дарэчы, у сваёй заяве прадстаўнікі руху "За Свабоду" выказваюць гатовасць дапамагчы вайскоўцам адпаведнымі інфармацыйнымі матэрыяламі і адукацыйнымі сустрэчамі.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі