Рух аўтамабіляў у раёне плошчы Якуба Коласа ў Мінску адноўлены

Рух аўтамабіляў у раёне плошчы Якуба Коласа ў Мінску адноўлены

У Мінску на праспекце Незалежнасці каля плошчы Якуба Коласа цалкам адноўлены рух транспарту, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінгарвыканкама.

Аднаўленчыя работы цалкам завершаныя да 10:00. Рух транспарту адбываецца ў звычайным рэжыме.

Рамонтныя работы каля дома №47 на праспекце Незалежнасці вяліся цэлыя суткі. Як паведамлялася раней, тут 2 верасня адбыўся прарыў вадаправоду. Прычынай назвалі натуральны знос трубаў. На час рамонту быў абмежаваны рух па праспекце.

Рамонт выклікаў васьмібальныя аўтамабільныя заторы ў цэнтры Мінска. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі