Вы тут

Рэжысёр тэатра імя Горкага Валянціна Еранькова адзначае юбілей

Валянціна Еранькова

26 красавіка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Максіма Горкага адбудзецца прэм'ера спектакля "Дзявочнік" па аднайменнай п'есе Лоры Канінгэм.

Шэсць сябровак збіраюцца разам – шэсць маладых, прыгожых, незамужніх жанчын! Яны даўно не бачыліся, ды і нагода ёсць: адна з іх цяжарная і збіраецца нараджаць. Першапачаткова вечарынка планавалася як мілыя жаночыя пасядзелкі: лёгкі алкаголь, лёгкія закускі, а таксама ўспаміны, віншаванні, плёткі і папрокі – усяго патрошку. Але нешта пайшло не так...

Госця Еўрарадыё, рэжысёр-пастаноўшчык тэатра Валянціна Еранькова расказвае аб працы над спектаклем. А яшчэ ў Валянціны Ераньковай сёння юбілей! Ёй спаўняецца 70 гадоў. Гаворым пра творчы шлях майстра, пра спектаклі, якія ідуць на сцэне НАДТ ім. Максіма Горкага, пра акцёраў, пра тое, чым жыве тэатр зараз і куды ісці гледачам пасля таго, як у траўні Вялікая сцэна зачыніцца на рамонт.