Reuters: Расійскія нафтавыя кампаніі могуць спыніць пастаўкі на "Нафтан"

Reuters: Расійскія нафтавыя кампаніі могуць спыніць пастаўкі на "Нафтан"

Расійскія нафтавыя кампаніі могуць спыніць пастаўкі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з-за санкцый ЗША, паведамляе агенцтва Reuters, якое спасылаецца на свае крыніцы. Яны занепакоеныя тым, што могуць быць пакараныя, калі працягнуць працу з беларускім бізнесам.

У прыватнасці, згадваюцца расійскія "Раснафта" і "Сургутнефтагаз", якія нібыта не плануюць пастаўляць нафту "Нафтану" ў траўні 2021-га. У "Татнафце", "Руснафце" і "Нефцісе", якія таксама пастаўляюць на "Нафтан" сыравіну, кажуць, што чакаюць "рашэння начальніка".

Расія пастаўляе "Нафтану" 5,5 млн барэляў нафты ў месяц, і чатыры крыніцы заявілі, што цяпер чакаюць перанакіравання аб'ёму ў марскія парты на экспарт.

Reuters адзначае, што ў "Белнафтахіме" ад каментароў адмовіліся.

Пра тое, што ЗША аднаўляюць санкцыі супраць "Белнафтахіма" і яшчэ 8 дзяржпрадпрыемстваў, стала вядома 19 красавіка. Ужо ў пачатку лета супрацоўніцтва з імі павінна быць спынена. Падставай для амерыканскіх санкцый стала "сістэматычнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі" і адмова афіцыйнага Мінска вызваліць палітвязняў (іх больш за 350).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі