З Беларусі выпускаюць польку, якая аб'яўляла галадоўку (відэа)

Аб гэтым у чацвер паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі. Зроблена гэта "з гуманных меркаванняў". Стшэлец можа выехаць з нашай краіны "ў любы час", паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што Тэрэза Стшэлец больш за месяц не магла выехаць з Беларусі. Улады анулявалі яе візу і забаранілі выезд з краіны. На жанчыну наклалі штраф у 200 мільёнаў рублёў за тое, што яна нібыта перадала сваю машыну беларускаму грамадзяніну. Між тым сама сям'я Стшэльцаў кажа, што машына ў Беларусі сапсавалася і яны перадалі яе аўтамеханіку для рамонту. Сын механіка скраў ключ. А яго падчас паездкі затрымала міліцыя, машыну канфіскавалі і прадалі.

Мытнікі мяркуюць, што польская сям’я сама прадала машыну, таму Тэрэза як кіроўца павінна заплаціць мыта і падатак з продажу. 8 красавіка Стшэлец абвясціла галадоўку ў польскім консульстве ў Брэсце.


Мытнікі: у затрыманай у Беларусі полькі падатковае абавязанне на Br173 млн

Фота — Gazeta Lublin

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі