Палячка, затрыманая ў Беларусі, абвясціла галадоўку

Пра гэта піша “Газета выборча”. У жанчыны скончыліся патрэбныя лекі, якія яна павінна прымаць пасля аперацыі. Акрамя таго, жанчына адчувае сябе псіхалагічна кепска: яна ў адчаі. Пра гэта паведаміў выданню муж Тэрэсы. Па яго словах, Тэрэса ўжо не мае іншага выйсця і будзе галадаць да канца, ужываючы толькі ваду. У консульстве для яе вылучылі асобны пакой.

Нагадаем, што беларускія мытнікі прадалі канфіскаваны аўтамабіль Тэрэсы Стшэлец і патрабуюць аплаціць вялікі падатак і мыта. Жанчыну не выпускаюць з краіны ўжо другі месяц.

У красавіку 2012 года Стшэлец прыехала ў Беларусь на аўтамабілі Chrysler Jeep Cherokee. Тут у яе сапсавалася аўто, і машыну аддалі ў рамонт. З Беларусі яна выехала на іншай машыне, не паведаміўшы мытнікам. Аўтамабіль без дазволу ўладальніцы ўзяў сын механіка, якога затрымала міліцыя. Аўтамабіль канфіскавалі, а супраць полькі пачалі адміністрацыйную справу. Суд налічыў ёй штраф у 2 мільёны рублёў і прысудзіў канфіскацыю аўтамабіля.

Стшэлец аспрэчыла рашэнне суда. У студзені 2013 года пастанову суда змянілі: ёй трэба было заплаціць 500 тысяч штрафу без канфіскацыі транспартнага сродку. Аднак мытнікі ўжо прадалі аўто.

У той самы час з полькі патрабуюць 173 мільёны 300 тысяч рублёў — столькі ёй налічылі пені. Пасля выплаты штрафу і пені ёй павінны былі вярнуць грошы ад продажу канфіскаванага аўто. Штраф полька не выплаціла, таму яе і не выпускаюць з Беларусі.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі