Уладзімір Някляеў атрымаў трэцяе афіцыйнае папярэджанне

Нагадаем, за падзеі 19 снежня экс-кандыдата ў прэзідэнты асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на два гады. Палітык павінен рэгулярна адзначацца ў міліцыі, інфармаваць яе пра свае паездкі, вяртацца дадому не пазней як у 22 гадзіны. Някляеву могуць адмяніць адтэрміноўку пакарання, калі ён дапусціць парушэнні гэтых правілаў.

Палітык ужо атрымаў два папярэджанні — за паездку ў Варшаву на саміт Усходняга партнёрства і за ўдзел у Народным сходзе ў Мінску. Як паведамляе БелаПАН, трэцяе папярэджанне пракуратура вынесла за тое, што Някляеў на "Дзяды" паехаў на сваю радзіму ў Крэва (Смаргоньскі раён Гродзеншчыны).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі