Уладзір Някляеў падарыў сабе на Дзень нараджэння новы раман

Уладзір Някляеў падарыў сабе на Дзень нараджэння новы раман

9 ліпеня паэт Уладзімір Някляеў святкуе 75-годдзе! На Дзень нараджэння літаратар дорыць сабе і чытачам свой новы раман "Гэй Бэн Гіном". 

“Ёсць людзі, — так пачынаецца раман, распавядае пісьменнік, — якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць". Гэта сціслы змест рамана "Гэй Бэн Гіном", ідэя якога ў тым, каб нас не вялі, а каб мы самі выбіралі шлях. Каб мы на ім не страцілі, а тым больш не павыкідвалі сваё. Толькі так, з усім сваім, крэўным, што ад пачатку дадзенае Богам, з усіх шляхоў, якія перад намі, выбіраючы шлях да Беларусі, мы зможам да яе дайсці".

Па словах Някляева, ён бы з радасцю публічна і гучна адзначыў Дзень нараджэння, але многія з тых каго б хацеў запрасіць, за кратамі. А зладзіць свята ля сцен Крэўскага замка, дзе прайшло дзяцінства літаратара, паказаўшы спектакль па нядаўна напісанай п'есе "Ягайла", не дазволілі ўлады.

"Не даць некаму адзначыць дзень народзінаў там, дзе ён нарадзіўся, гэта ўжо не проста чынавенскае рвенне, а нейкая іншая, адрозная ад той, якая была яшчэ нядаўна, свядомасць. Не беларуская, дый увогуле не чалавечая", — піша Някляеў у фэйсбуку.

Еўрарадыё віншуе Уладзіміра Пракопавіча з Днём нараджэння, жадае плёну, дабрабыту і свабоды!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі