Вы тут

Улады маюць намер ліквідаваць аб'яднанне "Гавары праўду"

Заснавальнік аб'яднання "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў / Facebook

Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Гавары праўду", паведамляюць Naviny.by.
 
Пазоў будзе разгледжаны 5 кастрычніка. Сустаршыні аб'яднання, Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч, пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

Аб'яднанне "Гавары праўду" было зарэгістравана ў 2017 годзе.

Рэгістрацыі папярэднічала аднайменная кампанія, якая стартавала ў 2010 годзе. Яе ўзначаліў паэт Уладзімір Някляеў. На прэзідэнцкіх выбарах-2010 Някляеў атрымаў 1,78% галасоў, паводле афіцыйных падлікаў.

У 2015 годзе кіраўніком "Гавары праўду" стаў Дзмітрыеў. На выбарах прэзідэнта ў тым жа годзе аб'яднанне вылучыла Караткевіч. Афіцыйна яна атрымала 4,44% галасоў, заняўшы другое месца.

Дзмітрыеў балатаваўся на выбарах-2020 працэнта — па дадзеных Цэнтрвыбаркама, ён набраў 1,21% галасоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.