Барак Абама захавае пасаду прэзідэнта ЗША

Guardian: паведамленне Абамы пра перамогу ўстанавіла новы рэкорд у Twitter

Барак Абама: лепшае ў ЗША толькі наперадзе

Пераабраны прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў сёння перад сваімі прыхільнікамі.

"Вы фармуеце дух гэтай краіны — дух, які падняў гэтую краіну з глыбіняў. Краіна, якая рэалізуе асабістыя мары кожнага. Мы адзіная краіна", — цытуюць словы Абамы амерыканскія СМІ.

Барак Абама таксама адзначыў, што ў ЗША "лепшае яшчэ наперадзе". Ён падзякаваў выбарцам за падтрымку, павіншаваў сваю каманду і звярнуўся да сваёй сям'і:

"Мішэль, я ніколі цябе так не кахаў, як цяпер. Я ганаруся табой, уся краіна ганарыцца табой. Дочкі, вы выраслі за той час пакуль я быў прэзідэнтам, вы такія ж моцныя і прыгожыя як ваша маці".

***

З пераабраннем Барака Абаму павіншавалі прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтао і прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао, генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў (у Twitter) ды іншыя лідары краін свету і міжнародных арганізацый.

***

Херман ван Рампей павіншаваў Барака Абаму з перамогай. Старшыня Еўрапейскага Савета зрабіў гэта праз свой блог у Twitter.

***

Барак Абама на выбарах набраў 303 галасы выбаршчыкаў пры неабходных 270. Нягледзячы на тое, што падлік яшчэ працягваецца, апошнія штаты ўжо не паўплываюць не вынік прэзідэнцкіх выбараў.

Дзейны амерыканскі прэзідэнт у сваіх блогах у Twitter і на Facebook ужо падзякаваў выбарцам за перамогу: "Гэта адбылося дзякуючы вам. Дзякуй вам. Яшчэ чатыры гады".

Вядома, што Барак Абама атрымаў перамогу ў штатах Агаё, Каліфорнія, Вісконсін, Вашынгтон, Нью-Гемпшыр і на Гаваях, Ромні — у Айдаха і Паўночнай Караліне.

Міт Ромні ў эфіры некалькіх тэлеканалаў прызнаў сваё паражэнне.

***

У прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 6 лістапада, удзельнічалі дзейны прэзідэнт, дэмакрат Барак Абама і экс-губернатар Масачусетса, рэспубліканец Міт Ромні. Кандыдаты сімвалізуюць два накірункі палітыкі ЗША: больш стрыманы і больш агрэсіўны.

Абаму на выбарчую кампанію перавялі $931 млн, Лукашэнку ― 127 млн... рублёў

Нагадаем, прэзідэнт Злучаных Штатаў выбіраецца калегіяй выбарцаў. Колькасць галасоў ад кожнага штата вызначаецца колькасцю насельніцтва. Напрыклад, у Каліфорніі, дзе 37,7 млн жыхароў — 55 выбарцаў, а ў Мантаны з 1 млн жыхароў толькі 3 выбарца. Кандыдат, які атрымае перамогу ў канкрэтным штаце, атрымае ўсе галасы выбарцаў гэтага штата. Для таго, каб стаць прэзідэнтам, патрэбныя 270 галасоў.

Як адзначае ВВС, традыцыйна ў большасці штатаў перамагае адна і тая ж партыя. Таму вынік выбараў вырашаецца ў штатах, якія не вызначыліся, і могуць падтрымаць як рэспубліканца, так і дэмакрата.

Каля мільёна амерыканцаў у дзень выбараў застаюцца без святла. Дагэтуль не ўсе наступствы урагана "Сэндзі" ліквідаваныя.

Апытанне: шанцы ў Абамы і Ромні на прэзідэнцкіх выбарах роўныя

Лукашэнка: мала што зменіцца ад таго, будзе Ромні ці Абама (відэа)

Каля 90% еўрапейцаў прагаласавалі б за Барака Абаму

Фота — The New York Times, Reuters, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі