Лукашэнка: мала што зменіцца ад таго, будзе Ромні ці Абама (відэа)

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён не разлічвае на змены ў адносінах Беларусі і ЗША незалежна ад таго, хто атрымае перамогу. "Мала што зменіцца — будзе Ромні ці цяперашні прэзідэнт Абама", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі адзначыў таксама, што цяперашнія абяцанкі абодвух кандыдатаў у прэзідэнты не абавязкова будуць выкананыя ў выпадку перамогі. Разам з тым Лукашэнка падкрэсліў: "Мы гатовыя да тых зменаў, калі амерыканцы са свайго боку будуць гатовыя да такіх крокаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі