Як паведамляе Іnterfax.by, флэш-моберы скандавалі: "Не здавайся! Супраціўляйся!". Іх твары былі закрытыя банданамі. Прайшоўшы некалькі дзясяткаў метраў, удзельнікі акцыі разбегліся па дварах. Міліцыянтаў паблізу не было.
Журналістам адзін з удзельнікаў патлумачыў, што акцыя скіраваная супраць адмены ільготаў, павышэння платы за навучанне і беспрычыннага выключэння студэнтаў з ВНУ.