У новым кліпе “Йо-Йо” просяць “Не прощаться” (відэа)

У “Йо-Йо” з’явіўся новы кліп на песню “Не прощайся” з апошняга альбома “Респект Менделееву”. Аўтар ідэі і рэжысёр кліпа — Люба Лобач, акцёры — сябры гурта. Відэа прысвечанае эмацыйным разборкам закаханых, якія разыходзяцца, каб жыць сваім жыццём.

“Здымкі адбываліся ў клубе “К3”, дзе мы адыгралі прэзентацыю альбома, — распавядае ўдзельнік ска-бэнду Канстанцін Карповіч. — Мы ўдзячныя клубу за цярплівасць, з якой ён назіраў за раскіданай падчас сцэны расстання бульбай-фры і разлітым віном”.


У бліжэйшых планах “Йо-Йо” — прэзентацыя новага сінгла “Пузо-сила”, у які ўвойдуць 3 песні. Карповіч кажа, што сінгл ужо цалкам падрыхтаваны для прэзентацыі, аднак музыкі вырашылі крыху пачакаць, каб не перакарміць публіку.

Фота: www.vk.com/club1314847

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі