У Мінску прыпынілі дзейнасць таварыства рускай культуры

Прычынай канфлікту стаў раскол у арганізацыі, які адбыўся ў канцы мінулага года. Тады ў снежні на пазачарговай канферэнцыі таварыства "Русь" было пераабранае кіраўніцтва і прынятыя змены і дадаткі ў статут арганізацыі. Аднак вынікі канферэнцыі Мінюст не прызнаў і змены ў статут рэгістраваць адмовіўся. Пачаліся спрэчкі наконт таго, хто з'яўляецца легітымным кіраўніком таварыства — Валянціна Цяплова, Вячаслаў Былоў ці шматгадовы кіраўнік арганізацыі Генадзь Уласаў.

У выніку і Мінюст, і суд палічылі, што арганізацыі трэба даць час, каб пераадолець раскол. Суд пастанавіў прыпыніць дзейнасць таварыства на паўгода.

Як паведамляе агенцтва Regnum, новае кіраўніцтва на чале з Валянцінай Цяпловай апынулася непажаданым для беларускіх уладаў. Яны падтрымліваюць кандыдатуру Вячаслава Былова, якога Цяплова і Уласаў лічаць самазванцам. Не выключана, што неўзабаве ў нашай краіне будзе два таварыствы рускай культуры, як гэта адбылося з Саюзам палякаў.

На фота — шматгадовы кіраўнік таварыства Генадзь Уласаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі