У Галівудзе аўтамабіль пераехаў папарацы, які "паляваў" на поп-спевака
Фатограф захапіўся здымкамі, выйшаў на дарогу і праз імгненне быў збіты машынай. Ён загінуў.
Як паведамляе РІА "Новости", фатограф спрабаваў зрабіць здымкі спартыўнага аўтамабіля Ferrari вядомага канадскага поп-спевака 18-гадовага Джасціна Бібера. Трагедыя адбылася пасля таго, як белы Ferrari быў спынены патрулём для звычайнай праверкі. У гэты момант да машыны і падбег фатограф. Патрульны зрабіў яму заўвагу і папрасіў адысці назад у мэтах бяспекі, але той не паслухаў. Кіроўцу аўтамабіля, які збіў папарацы, абвінавачванне ў ненаўмысным забойстве прад'яўлена не будзе, адзначылі ў паліцыі.
Як аказалася, у аўтамабілі Бібера ехалі яго сябры, сам музыка ў гэты час знаходзіўся ў іншым месцы.
Фота — AFP