Усё пра тэракт у мінскім метро

Тэракт у мінскім метро адбыўся на станцыі "Кастрычніцкая" 11 красавіка 2011 года. Адразу загінула 12 чалавек, яшчэ тры памерлі ў бальніцах, пацярпелі 192 чалавекі. Глядзіце тут усю хроніку падзеяў, фота, відэа.

Ужо на наступны дзень уначы затрымалі падазраваных — на здымнай кватэры на вуліцы Караля ў Мінску. Як высвятлілася, справа з гэтай кватэрай была вельмі заблытаная, чытайце інтэрв'ю з гаспадаром кватэры тут.

Ужо 14 красавіка 2011 года намеснік генеральнага пракурора Андрэй Швед паведаміў, што выканаўца тэракта затрыманы.

Але тады імёны затрыманых трымаліся ў сакрэце. Пазней стала вядома, што затрымалі 5 чалавек. Траіх пазней адпусцілі, пад вартай засталіся жыхары Віцебска Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Еўрарадыё атрымала эксклюзіўнае фота затрымання, глядзіце яго тут.

Пазней стала вядома, што затрыманых абвінавачваюць не толькі ў выбуху ў метро, але і ў выбухах на 3 ліпеня ў Мінску, і віцебскіх выбухах у 2005 годзе, а таксама ў некалькіх невялікіх выбухах у Віцебску, пра якія ніхто раней не ведаў. Еўрарадыё пабывала там. Па віцебскіх слядах "беларускіх тэрарыстаў" (Фота)

Летам 2011 года Еўрарадыё пачало ўласнае расследаванне справы віцебскіх выбухаў. Наш карэспандэнт паразмаўляў з тымі, хто пацярпеў ад гэтых, раней не вядомых, выбухаў, якія цяпер вешаюць на Канавалава. А таксама пабываў дома ў тады яшчэ падазраваных у тэрарызме.

У галоўнага абвінавачанага ў выбуху ў метро ператрус быў яшчэ 6 гадоў таму

Таямнічы дамкрат: як з яго рабілі выбухоўку

У справе віцебскіх выбухаў знайшліся несупадзенні

Цяпер ужо расстраляны Уладзіслаў Кавалёў, у адрозненне ад Канавалава, пісаў шмат лістоў дадому. Еўрарадыё публікуе ўсё лісты Кавалёва, напісаныя да суду і пасля вынясення смяротнага прысуду.

Абвінавачаны ў выбуху: Мама, не вер таму, што кажуць. Здавацца не збіраюся

Улад Кавалёў: “Гэта ўсё часова... Хутка ўсё скончыцца, тады і пабачымся”

Лісты расстралянага Уладзіслава Кавалёва дадому

 
Перад судом Еўрарадыё даведваецца новыя падрабязнасці аб асобе Дзмітрыя Канавалава. Хто такі абвінавачаны ў тэрарызме Канавалаў?

А гаспадар кватэры на вуліцы Караля распавядае, як праходзілі следчыя эксперыменты з яго ўдзелам. "Канавалаў зайшоў такі сутулы, як малпачка. За пояс ён быў абвязаны тросам"

Суд быў успрыняты неадназначна. У некаторых удзельнікаў працэсу, у тым ліку ў журналіста Еўрарадыё, ён пакінуў шмат пытанняў і не даў чаканых адказаў. Працэс быў доўгім, але па ўсім выглядала, што суддзя некуды спяшаецца. Навошта суддзя спяшаецца?

А ў справе застаецца шмат нестыковак!

Бомбы на 3 ліпеня былі зробленыя нібыта рознымі людзьмі


Чым адрозніваюцца паказанні Канавалава і Кавалёва?


Апошняе слова на судзе абвінавачанага ў тэрарызме

Бацькоў Дзмітрыя Канавалава прывезлі ў суд на некалькіх аўтамабілях пад аховай. Яны адмовіліся сведчыць і іх адразу адвялі праз чорны ход.

Суддзя не дазволіў адвакату Кавалёва Станіславу Абразею паказаць і пракаментаваць відэа з метро ў судовым працэсе, хаця такая магчымасць была ў пракурора. Еўрарадыё зрабіла гэта!

Суд над міліцыянтам, які не зняў адбіткі пальцаў ў Канавалава, цягнуўся даўжэй за суд над самім Канавалавым і Кавалёвым. Праходзіў у закрытым рэжыме, матэрыялы засакрэчаныя, вядомы толькі прысуд.

Але, нягледзячы на розныя неадпаведнасці і немагчымасць адвакатаў прывесці ўсе свае довады, абодвум абвінавачваным далі растрэл. Адразу пасля прысуду Еўрарадыё размаўляе з пацярпелымі і прысутнымі ў судзе: "Мяне засмучае толькі, што суддзя і пракурор у адным грамадскім аб'яднанні"

Пасля прысуду маці Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва пачынае змагацца за жыццё свайго сына, ідзе з лістом да Лукашэнкі, звяртаецца ў ААН і ЕС. Дарэчы, калі яна паехала па запрашэнні праваабаронцаў у Брусэль, ёй акурат у гэты дзень дазволілі спатканне з сынам. Давялося ісці адной сястры — Таццяне Кавалёвай: Уладзіслаў Кавалёў, закуты ў кайданкі, тры гадзіны размаўляў з сястрой

Канавалаў не пісаў прашэння аб памілаванні, Кавалёў напісаў. Абодвум адмовілі, пра што стала вядома 14 красавіка 2012 года. Нечакана высветлілася, што абодвух ўжо расстралялі, хаця Кавалёў падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Канавалаў і Кавалёў расстраляныя (дакумент)

Канавалава і Кавалёва маглі растраляць яшчэ 11 сакавіка, да абвяшчэння аб адмове ў памілаванні

Пазней стала вядома дакладная дата смерці Кавалёва, хутчэй
за ўсё Канавалава расстралялі ў той жа дзень. Але паразмаўляць з яго бацькамі ў
Еўрарадыё зноў не атрымалася, бо іх дагэтуль ахоўваюць.