МЗС не каментуе рашэнні Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці АБСЕ

Нагадаем, што канферэнцыя прайшла 5—6 снежня ў Вільні. Яна заклікала міжнародную супольнасць спыніць любое фінансавае супрацоўніцтва з афіцыйным Мінскам. Таксама ў дакуменце прапануецца прыняць меры да Беларусі аж да прыпынення сяброўства нашай краіны ў гэтай арганізацыі. Таксама ўдзельнікі канферэнцыі лічаць неабходным ізноў заснаваць пасаду спецдакладчыка Савета ААН па правах чалавека па сітуацыі ў Беларусі і стварыць кантактную працоўную групу міжнародных арганізацый па сітуацыі ў краіне.

На думку беларускага дыпламата, гэтыя рашэнні з'яўляюцца палітычна ангажаванымі, перадае БелаПАН. Па яго словах, канферэнцыя не мела ніякага дачынення да мерапрыемстваў АБСЕ, хіба што праходзіла з Саветам міністраў замежных справаў АБСЕ ў адным горадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі