Марсаход Curiosity знайшоў арганіку на Чырвонай планеце?

Навукоўцы кажуць, што арганічныя малекулы з'яўляюцца неабходнай умовай для ўзнікнення жыцця. Таму, калі арганіка сапраўды знойдзеная ў марсіянскім грунце — гэтае адкрыццё будзе мець вялізнае значэнне для навукі і далейшых даследаванняў Чырвонай планеты.

РІА "Новости" адзначае, што дакладныя вынікі даследавання будуць абвешчаныя ў пачатку снежня ў Сан-Францыска.

Нагадаем, Curiosity знаходзіцца на Марсе ад пачатку жніўня. Ён займаецца вывучэннем атмасферы і клімата планеты, шукае ваду і яе сляды, а таксама арганічныя рэчывы.

Фота — REUTERS/ NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі