Ля Варшавы сёння адбудзецца гульня у памяць змагароў за свабоду Беларусі

Гульня прысвечаная памяці славутага беларускага партызана Якуба Харэўскага-Новіка і ўсіх ўдзельнікаў збройнай барацьбы за вызваленне Беларусі. Як адзначыў старшыня арганізацыі, сябра Нацыянальнай Рады БХД Анатоль Міхнавец, на 2-га красавіка прыпадалі 43-я ўгодкі з дня смерці Якуба Харэўскага.

"Якуб Харэўскі - гэта славуты беларускі партызан, які з 20-га года і да 48-га змагаўся за незалежнасць Беларусі. Змагаўся з усімі тымі, хто хацеў яе паняволіць - палякамі, немцамі, "чырвонымі", расіянамі. Гэтай страйкбольнай гульнёй мы хочам ушанаваць яго памяць, ушанаваць памяць усіх тых змагароў, якія змагаліся. І зразумела, хочам, каб нашая моладзь была мацней. Гэта цікавая гульня", - адзначыў Анатоль Міхнавец, паведамляе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі