Флэтчар: Спадзяюся, што ў наступны раз прыеду ў Мінск з Depeche Mode

110905 Malina Fletcher.mp3

Эндзі Флэтчар 2 верасня выступіў у Мінску ў якасці дыджэя. Адзін з заснавальнікаў легендарных Depeche Mode “круціў” беларусам як сусветныя хіты, так і вядомыя трэкі свайго гурта. На сцэне выставачнага цэнтра БелЭкспа Флэтчар з'явіўся бліжэй да поўначы, праз тры гадзіны пасля разагрэву ад DJ Jim.

Трэба сказаць, што прыхільнікі Depeche Mode стаміліся чакаць свайго куміра, але яго з'яўленне некаторых расчаравала.

"Мы ж думалі, што ён з Depeche Mode, наіўна так думалі. У мяне, напэўна, не вельмі са слыхам, я нічога не пазнаю, – з’едліва жартуюць дзяўчаты, якія спадзяваліся пачуць вядомыя з дзяцінства хіты. – Не разумею, чаму ён называе сябе Эндзі Флэтчарам?! Вельмі дзіўна, мы ж на іншае разлічваем. Вось стаім зараз робім выгляд шчаслівых. Мы там убачылі людзей, якія пляскаюць, і спыталі ў іх, што яны да гэтага пілі. Яны сказалі, што віскі. Вось і мы зараз спрабуем, магчыма, таксама трапім у гэты струмень і таксама будзем пляскаць".

Людзей, на Флэтчара прыйшло не шмат, крыху больш за тысячу, і добрая частка з іх бавіла час на курылцы. Больш сталае пакаленне чакала ад музыкі зусім не сучасных хітоў ад гурта Hurts, ці іншых папулярных сёння выканаўцаў.

Толькі пад канец свайго сэту Флэтчар парадаваў публіку і паставіў некалькі трэкаў Depeche Mode.


"Я фанат Depeche Mode, таму толькі апошнія чатыры песні мне былі цалкам у кайф, – дзеліцца ўражаннямі ўжо не малады прыхільнік “дэпешаў”. – А агулам я б ацаніў на тры з паловай. Ну, я стары ўжо, разумееш, я чакаў крыху большага. Усё ж стыль Depeche Mode і стыль у якім граў Эндзі Флэтчар... Карацей, я больш люблю стыль Depeche Mode".

А вось больш маладое пакаленне, успрымала сэт Флэтчара проста на "ўра". Праўда, потым высветлілася, што некаторыя прыйшлі зусім не на Флэтчара, а на DJ Jimа.

"Мы прыйшлі на "Джыма", вядома, але Флэтчар таксама круты. Сам дыджэй Джым сказаў, што ён фанат Эндзі Флэтчара, бо Флэтчар прыдумаў электронную музыку, і ўсім, хто цяпер грае, далёка да яго. Я не слухаў Depeche Mode, але цяпер я чую і мяне цягне танцаваць, мне падабаецца гэтая музыка. Галоўнае, што Эндзі Флэтчар прыехаў сам, ён з Depeche Mode і грае музыку, тым больш, што гэтую музыку зараз будзе слухаць моладзь".

Выступ аднаго з заснавальнікаў культавага гурта пакінуў абсалютна розныя эмоцыі, але падалося, што большасць усё ж расчаравалася. Але ўсе яны спадзяюцца, што прыезд Флэтчара – гэта знак таго, што ў хуткім часе можна чакаць і Depeche Mode. Тым больш, што зараз музыкі пішуць новы альбом, з якім плануюць паехаць у сусветны тур.

"Марцін Гор і Дэйв Гэан цяпер пішуць песні. Думаю, што ўжо на пачатку наступнага года мы пачнём працаваць з імі ў студыі. І спадзяюся, што наступным разам мы прыедзем у Мінск усім гуртом", – прызнаўся Флэтчар падчас прэс-канферэнцыі.

Фота: GlucTim

Эндзі Флэтчэр 2 верасня выступіў у Мінску ў якасці дыджэя. Адзін з заснавальнікаў легендарных Depeche Mode “круціў” беларусам як сусветныя хіты, так і вядомыя трэкі свайго гурта. На сцэне выставачнага цэнтра БелЭкспа Флэтчэр з'явіўся бліжэй да поўначы, праз тры гадзіны пасля разагрэву ад DJ Jim. Трэба сказаць, што прыхільнікі Depeche Mode зачакаліся на свайго куміра, але яго з'яўленне некаторых расчаравала.

"Мы ж думалі, што ён з Depeche Mode, наіўна так думалі. У мяне, напэўна, не вельмі са слыхам, я нічога не пазнаю, – З’едліва жартуюць дзяўчаты, якія спадзяваліся пачуць вядомыя з дзяцінства хіты. – Не разумею, чаму ён называе сябе Эндзі Флэтчарам?! Вельмі дзіўна, мы ж на іншае разлічваем. Вось стаім зараз робім выгляд шчаслівых. Мы там убачылі людзей, якія хлопаюць і запыталі ў іх што яны да гэтага пілі. Яны сказалі, што віскі. Вось і мы зараз спрабуем, магчыма, таксама патрапім у гэты струмень і таксама будзем хлопаць".

Людзей, на Флэтчэра прыйшло не шмат, крыху больш за тысячу, і добрая частка з іх бавіла час на курылцы. Больш сталае пакаленне чакала ад музыкі зусім не сучасных хітоў ад гурта Hurts, ці іншых папулярных сёння выканаўцаў. Толькі пад канец свайго сэту Флэтчар парадаваў публіку і паставіў некалькі трэкаў Depeche Mode.

"Я фанат Depeche Mode, таму толькі апошнія чатыры песні мне былі цалкам у кайф, – Дзеліцца ўражаннямі ўжо не малады прыхільнік “дэпешаў”. – А агулам я б ацаніў на тры з паловай. Ну, я стары ўжо, разумееш, я чакаў крыху большага. Усё ж стыль Depeche Mode і стыль у якім граў Эндзі Флэтчар... Карацей, я больш люблю стыль Depeche Mode".

А вось больш маладое пакаленне, успрымала сэт Флэтчара проста на "ўра". Праўда потым высветлілася, што некаторыя прыйшлі зусім не на Флэтчара, а на DJ Jimа.

"Мы прыйшлі на "Джыма", канешне, але Флэтчар таксама круты. Сам дыджэй Джым сказаў, што ён фанат Эндзі Флэтчара, бо Флэтчар прыдумаў электронную музыку, і ўсім хто зараз грае далёка да яго. Я не слухаў Depeche Mode, але зараз я чую і мяне цягне танцаваць, мне падабаецца гэтая музыка. Галоўнае, што Эндзі Флэтчар прыехаў сам, ён з Depeche Mode і грае музыку, тым больш, што гэтую музыку зараз будзе слухаць моладзь".

Выступ аднаго з заснавальнікаў культавага гурта пакінуў абсалютна розныя эмоцыі, але падалося, што большасць усё ж расчаравалася. Але ўсе яны спадзяюцца, што прыезд Флэтчара – гэта знак таго, што ў хуткім часе можна чакаць і Depeche Mode. Тым больш, што зараз музыкі пішуць новы альбом, з якім плануюць паехаць у сусветны тур.

"Марцін Гор і Дэйв Гэхан зараз пішуць песні, думаю, што ўжо на пачатку наступнага года мы пачнём працаваць з імі ў студыі. І спадзяюся, што наступным разам мы прыедзем у Мінск усім гуртом", – прызнаўся Флэтчар падчас прэс-канферэнцыі.
Vital Zybluk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі