Дар'я Корсак: Паспрабую пабачыць мужа на Дзень адчыненых дзвярэй

Па словах Дар'і Корсак, адміністрацыя калоніі фактычна падманула яе наконт сустрэчы. Пасля разгляду касацыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе бацькам Аляксандра і Дар'і быў выдадзены дазвол на два спатканні. Бацькі Аляксандра скарысталі першае, а Дар'і ў такой магчымасці адмовілі.

Дар'я Корсак: "Спярша ў калоніі сказалі, што гэтыя два спатканні не будуць уваходзіць у лік пяці спатканняў, дазволеных на працягу года. Але калі я прыехала, то сказалі, што дазвол суддзі іх не цікавіць, і наступнае спатканне выпадае не раней за 16 жніўня".

У выніку, прынялі толькі прывезеную перадачу.

Нагадаем, прэс-сакратара Андрэя Саннікава Аляксандра Атрошчанкава суд засудзіў на 4 гады турмы за "удзел у масавых беспарадках". Суд над экс-кандыдатам Андрэем Саннікавым пачнецца 27 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі