Падпісанты зварота занепакоеныя зменамі ў Крымінальны кодэкс і закон "Аб грамадскіх аб'яднаннях", а таксама ў закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым паведамляе прэс-служба Асамблеі недзяржаўных арганізацый.
Аўтары калектыўнага звароту пратэстуюць супраць увядзення ў крымінальны кодэкс новых артыкулаў, якія караюць за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і за атрыманне безвыплатнай замежнай дапамогі. Новыя папраўкі ў заканадаўства, паводле падпісантаў, створаць дадатковыя магчымасці для палітычных рэпрэсій.
У калектыўным звароце змешчаны заклік да членаў Савета Рэспублікі адхіліць гэтыя законапраекты, якія ўжо былі прынятыя Палатай Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу 3 кастрычніка ў таемным рэжыме. Прычынай для адхілення спрэчных законапраектаў аўтары называюць неадпаведнасць іх нормаў патрабаванням Канстытуцыі і міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека.
Арганізацыі пратэстуюць супраць зменаў у заканадаўстве
19 кастрычніка ў Савет Рэспублікі быў перададзены зварот 25 грамадскіх арганізацый Беларусі з нагоды запланаванага разгляду зменаў у шэраг актаў заканадаўства.
-
9:39 24.03.2023
-
12:58 25.07.2022