У сакрэтнай дэпешы амбасады ЗША ў Вільні апавядаецца пра сустрэчу амерыканскага дыпламата Джонатана Мура з Віктарам Лукашэнкам — старэйшым сынам беларускага прэзідэнта, а таксама памочнікам па нацыянальнай бяспецы.
Падчас саракахвіліннай сустрэчы яны абмеркавалі праблему палітвязняў, у прыватнасці Аляксандра Казуліна, ды эканамічных санкцый. Пры гэтым Віктар Лукашэнка не ішоў ні на якія саступкі, пішуць "Беларускія навіны". Але ён паабяцаў быць даступным для новых сустрэч па меры неабходнасці.