Рэкордныя маразы ператварылі Ніягарскі вадаспад у лёд (фота)

Ніягарскі вадаспад на мяжы ЗША і Канады праз рэкордныя маразы практычна ператварыўся ў лёд. Гэта трэці выпадак у гісторыі, калі знакаміты вадаспад замярзае зімой — раней такое было ў 1848 і 1912 гадах, паведамляюць замежныя СМІ.

Аднак нягледзячы на моцныя маразы, вадаспад застаецца турыстычным месцам — госці з усяго свету фатаграфуюць ледзяныя глыбы. А ўвечары скутую ільдом Ніягару ўпрыгожвае каляровая ілюмінацыя.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі