Міжгародніх маршрутчыкаў могуць да канца года вызваліць ад конкурсу

Міжгародніх маршрутчыкаў могуць да канца года вызваліць ад конкурсу

Рэгулярным аўтаперавозчыкам у Беларусі да канца года прапануецца дазволіць працаваць без конкурсаў. Адпаведны праект указа "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў" распрацавала Міністэрства транспарту і камунікацый для грамадскага абмеркавання, інфармуе БЕЛТА.

Прапануецца даць права перавозчыкам — юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам займацца міжгароднымі перавозкамі на падставе дамовы аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах.

Указ павінен дзейнічаць у адносінах тых перавозчыкаў, якія легальна возяць пасажыраў з 23 студзеня 2018 года. Ён будзе дзейнічаць да 31 снежня 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі