Развітанне з Вячаславам Кебічам прайшло ў Доме афіцэраў
![Развітанне з Вячаславам Кебічам прайшло ў Доме афіцэраў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kebic-1112-2.jpg.webp?itok=L9ZSCriu)
У Мінску ў Доме афіцэраў прайшла цырымонія развітання з Вячаславам Кебічам — першым прэм'ер-міністрам незалежнай Рэспублікі Беларусі. Пахавалі Кебіча на Усходніх могілках сталіцы.
Як паведамляла Еўрарадыё, пра смерць Кебіча стала вядома 9 снежня. Яму было 84 гады. Па словах сына Алега, на смерць бацькі паўплываў каранавірус.
У 1990-1994 гадах Кебіч быў прэм'ер-міністрам Беларусі. Разам са Станіславам Шушкевічам удзельнічаў у нарадзе ў Віскулях, якая завяршыла гісторыю Савецкага Саюза. Пазней Кебіч асуджаў распад СССР.
На выбарах 1994 года Вячаслаў Кебіч быў галоўным апанентам Аляксандра Лукашэнкі і прайграў яму ў другім туры. З 1996 па 2004 гады быў членам Палаты прадстаўнікоў.
![Развітанне з Вячаславам Кебічам прайшло ў Доме афіцэраў](/sites/default/files/paragraphs/image/kebic-1112.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.