Разведкі Беларусі і Расіі "працуюць у цесным кантакце", але "ёсць пытанні"

Разведкі Беларусі і Расіі "працуюць у цесным кантакце", але "ёсць пытанні"

Знешнія разведкі Беларусі і Расіі, аказваецца, наладзілі цеснае супрацоўніцтва па абароне нацыянальных інтарэсаў абедзвюх дзяржаў. "Хаваць тут няма чаго: мы працуем у цесным кантакце, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным. — Я ўвесь час інфармаваны па ўсіх пытаннях. 

Я таксама ўдзячны вам за супрацоўніцтва нашых разведслужб. Хаваць, зноў жа, тут няма чаго, хоць гэта непублічныя арганізацыі: мы абараняем інтарэсы нашых дзяржаў і народаў — так, як і ўсе спецыяльныя службы ў любой дзяржаве".

Разам з тым, у супрацоўніцтве разведвальных службаў абедзвюх краінаў ёсць пэўныя пытанні. Напрыклад, па каардынацыі дзейнасці. "У нас сёння ёсць магчымасць абмеркаваць гэтыя праблемы", — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Сяргей Нарышкін, у сваю чаргу, сказаў, што перад Беларуссю і Расіяй стаяць агульныя пагрозы, і пераадольваць іх трэба разам. "Мы працуем у атмасферы даверу, раўнапраўя і ўзаемнай зацікаўленасці. Мы саюзнікі і проста абавязаны працаваць разам", — падкрэсліў кіраўнік Службы знешняй разведкі Расіі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі