У Кыргзстане адбылося апазнанне знойдзеных целаў альпіністаў

Зніклыя альпіністы

Зніклыя альпіністы / фота з архіву Ганны Бандарэнка

У Кыргызстане адбылося апазнанне целаў альпіністаў, знойдзеных на піку Курумды.

"У прысутнасці супрацоўнікаў МУС пацверджана, што з Курумды спушчаныя целы Максіма Палянскага з Беларусі і Сяргея Рубцова з Літвы. Учора мы пісалі, што не называем імёнаў да завяршэння працэдуры. Працэдура завершаная", — гаворыцца на сайце, прысвечаным пошуку зніклых альпіністаў.

Цела Мікалая Свірыдава, як паведамлялася раней, яшчэ не знайшлі. Працы на схіле прыпыненыя на нявызначаны тэрмін.

Група альпіністаў з трох чалавек паднялася на пік Курумды 1 жніўня. У ёй былі два беларусы — Мікалай Свірыдаў і Максім Палянскі. Апошні раз на сувязь яны выходзілі 2 жніўня, а ў базавы лагер мусілі спусціцца 4 жніўня. Калі альпіністы не з'явіліся на месца сустрэчы, іх пачалі шукаць. Пошукі вяліся амаль два тыдні з дапамогай верталёта і дрона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.