Раўкоў налічыў шэсць спробаў каляровых рэвалюцый у гісторыі Беларусі

Раўкоў налічыў шэсць спробаў каляровых рэвалюцый у гісторыі Беларусі

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў налічыў шэсць спробаў каляровых рэвалюцый у найноўшай гісторыі нашай краіны. "З 1994 года... ніводная значная выбарчая кампанія ў Беларусі не абыходзілася без вонкавага ўмяшання",піша ён у Facebook. Раўкоў спасылаецца на навукова-даследчую працу, праведзеную навукоўцамі ў БДУ.

"Падобныя працэсы працягваюцца, хоць часам у больш дасканалых, нярэдка закамуфляваных формах", — працягвае Андрэй Раўкоў. "Асноўнымі драйверамі" ён называе "непалітызаваныя структуры", "недзяржаўныя СМІ", "блогасферу" і "сацыяльныя сеткі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі