Рассельгаснагляд заявіў аб рээкспарце грыбоў і рэдзькі з Беларусі

Рассельгаснагляд заявіў аб рээкспарце грыбоў і рэдзькі з Беларусі

Рассельгаснагляд заявіў пра сваю заклапочанасць сітуацыяй з пастаўкамі з Беларусі відаў харчавання, якія для нашай краіны не характэрная. І прапануе беларускаму боку абмеркаваць гэтую праблему. Пытанні ў расіян выклікаюць пастаўкі ў Расію праз беларускую тэрыторыю садавіны, грыбоў і рэдзькі.

Адзначаецца, што ва ўмовах дзеяння санкцый Расіі ў адносінах пэўнай прадукцыі з краін ЕС, Беларусь стала найбуйнешым пастаўшчыком прадуктаў, якія раней у РФ не пастаўляла. Падобная тэндэнцыя назіраецца ў адносінах гародніны, ягад і экзатычнай садавіны. У Маскве заяўляюць, што некаторая прадукцыя (ягады, грыбы) мае "падробленыя фітасанітарныя сертыфікаты" Марока і Турцыі, рэдзька — Паўднёваафрыканскай рэспублікі. Раней гэтыя краіны такую прадукцыю ў Расію не пастаўлялі, адзначае Рассельгаснагляд.

У расійскім ведамстве лічаць, што ў апошнія месяцы рэзка ўзрасла рызыка "дэстабілізацыі харчовай бяспекі РФ" з-за паступлення з Беларусі падобнай прадукцыі, да якой няма даверу. Расіян не задавольвае праца сістэмы пацверджання сапраўднасці фітасанітарных сертыфікатаў, якая дзейнічае ў нашай краіне. Калі летась было выяўлена 82 такія падробленыя дакументы, дык сёлета ўжо 388.

У Маскве заяўляюць, што пастаўкі прадукцыі ў Расію "ў суправаджэнні беларускіх рээкспартных сертыфікатаў з прыкладаннем падробленых фітасанітарных сертыфікатаў Турцыі, Македоніі, Эквадора, Егіпта, ПАР, Босніі і Герцагавіны, Марока, Сербіі, Туніса, Ізраіля, Бразіліі і Чылі носяць сістэмны характар".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі