Рассельгаснагляд спыніў ўвоз 130 тон капусты, яблыкаў і груш з Беларусі

У Расію быў забаронены ўвоз звыш 36 тон груш і капусты з Беларусі. Прычына — незаверанныя рээкспартныя фітасанітарныя сертыфікаты. Таксама больш за 97 тон польскіх яблыкаў ўвозіліся з парушэннем умоў транзіту, сцвярджае Рассяльгаснагляд.

Нагадаем, па рашэнні кантрольнай службы Расіі, з 24 лістапада транзіт расліннай прадукцыі праз тэрыторыю Расіі ў трэція краіны павінен ажыццяўляцца толькі праз пункты пропуску, размешчаныя на расійскім участку знешняй мяжы Мытнага саюза. Гэта рэгулярна становіцца прычынай развароту грузавікоў з харчаваннем на беларуска-расійскай мяжы і вяртання іх у нашу краіну. Афіцыйны Мінск неаднаразова выказваў незадаволенасць паводзінамі расійскага боку, аднак праблема застаецца нявырашанай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі